Улады ЗША ўдакладнілі лік ахвяраў крушэння цягніка

30 сентября 2016

Паводле інфармацыі губернатара штата Нью-Джэрсі, загінулі не тры, а адзін чалавек, 108 - параненыя. 74 з іх шпіталізаваныя. Нагадаем, аварыя адбылася напярэдадні раніцай у гадзіну пік на станцыі Хобакен недалёка ад Нью-Ёрка. Цягнік урэзаўся ў платформу і пратараніў залу чакання. Рухнула частка даха над будынкам. Чыгуначны рух на станцыі цалкам прыпынілі. Прычыны катастрофы высвятляюцца. Версія тэракта выключана.