Улады Грэцыі пачалі эвакуацыю бежанцаў са стыхійнага лагера

24 мая 2016

Стаянка ўтварылася недалёка ад Ідамені. Нелегалаў плануецца адправіць у месцы размяшчэння мігрантаў у наваколлях горада Салонікі. Тут людзі змогуць атрымаць меддапамогу. Паэтапную эвакуацыю будзе праводзіць паліцыя. Нагадаем, пасля закрыцця так званага балканскага маршруту міграцыі на поўначы Грэцыі больш як 10 тысяч бежанцаў арганізавалі стыхійны палатачны гарадок.