Улады Францыі забаранілі антыімігранцкі марш у Кале

4 февраля 2016

З ініцыятывай выступіла Міністэрства ўнутраных спраў Францыі. Рашэнне прынята ў сувязі з запланаванай на суботу акцыяй руху ПЕГІДА, удзельнікі якога выступаюць за ўзмацненне жорсткасці міграцыйных законаў у Еўропе. Улады таксама не жадаюць паўтору беспарадкаў, якія распачаліся два тыдні таму. Тады каля 200 нелегалаў некалькі гадзін блакіравалі брытанскі карабель на тэрыторыі порта. Як вядома, у наваколлях Кале размясціліся ў імправізаваным лагеры тысячы мігрантаў, якія імкнуцца патрапіць у Вялікабрытанію.