"Вікілікс" апублiкаваў дакументы, звязаныя з Марын Ле Пен і Франсуа Фіёнам

1 февраля 2017

"Пенелопа-гейт". Менавіта так у французскай прэсе ахрысцілі скандал з фінансавымі махінацыямі, у якім замяшаныя фаварыты прэзідэнцкай гонкі. І гэта за тры месяцы да выбараў. "Вікілікс" заявіў аб тысячах дакументаў, звязаных з Марын Ле Пен і Франсуа Фіёнам. Да першай - лідара нацыяналістаў - маюць дачыненне больш як тысячы матэрыялаў. Архіў другога (кандыдата ад партыі "Рэспубліканцы") налічвае звыш трох з паловай тысяч файлаў. Так, днямі ў мясцовай прэсе з'явіліся матэрыялы, у якіх гаворыцца, што жонка Фіёна Пенелопа не адзін год лічылася яго памочнікам у Нацыянальным сходзе і атрымлівала зарплату, не выконваючы ніякай працы. Усяго жанчына атрымала каля 900 тысяч еўра.

Што датычыцца Ле Пен, то яе абвінавачваюць у фіктыўным афармленні на працу кіраўніка партыйнага кабінета Катрын Грызэ і целаахоўніка Цьеры Леж'е ў якасці памочнікаў у Еўрапарламенце. У рамках расследавання ў ніжняй палаце парламента прайшлі вобыскі.