В'етнам адзначыў 74 гадавіну абвяшчэння незалежнасці

2 сентября 2019

Сёння ў В'етнаме прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя Дню незалежнасці. У Ханоі адбыўся ваенны парад. Вечарам неба над в'етнамскай сталіцай асвяцілі феерверкі. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Генеральнага сакратара Кампартыі В'етнама, Прэзідэнта гэтай краіны Нгуен Фу Чонга з нацыянальным святам. Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў гатоўнасць Беларусі да далейшага паслядоўнага ўзаемадзеяння з В'етнамам для істотнага пашырэння двухбаковых сувязяў у гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і іншых галінах.