Увесь свет успамінае адну з найважнейшых дат у гісторыі Другой сусветнай вайны

27 января 2016

У гэты дзень роўна 71 год таму быў вызвалены найбуйнейшы лагер смерці. "Асвенцым" стаў сімвалам Халакоста. Зараз Аўшвіц-Біркенау - адзін з самых наведвальных музеяў планеты. Тут у памінальнай цырымоніі прынялі ўдзел прэзідэнты Польшчы і Харватыі, а таксама былыя вязні з шэрагу постсавецкіх краін.

Паводле ацэнак гісторыкаў, агульны лік ахвяраў Халакоста перавышае 6 мільёнаў чалавек. У Германіі сёння прайшло памятнае пасяджэнне Бундэстага.

У Славакіі адбылася цырымонія адкрыцця першага ў краіне Музея Халакоста. Ён з'явіўся на тэрыторыі былога канцлагера.

Славакія была акупаваная нацыстамі падчас Другой сусветнай вайны. Больш як 70 тысяч славацкіх яўрэяў трапілі ў канцлагеры, дзе большасць з іх загінулі.