Вярхоўная Рада Украіны падтрымала ў першым чытанні закон аб прававым рэжыме ваеннага становішча

9 апреля 2015

Аднак потым дэпутаты вярнулі дакумент для дапрацоўкі. Праект закона прадугледжвае ўвядзенне ўладамі каменданцкай гадзіны, а таксама магчымасць выдвараць з краіны іншаземцаў, якія ўяўляюць пагрозу. Акрамя таго, у рэжыме ваеннага становішча могуць абмяжоўваць волю перамяшчэння грамадзян, забараняць масавыя мерапрыемствы, устанаўліваць узмоцненую ахову важных аб'ектаў нацыянальнай эканомікі, а таксама ўводзіць працоўную павіннасць для працаздольных асоб.