Вярхоўная рада Украіны адобрыла пенсіённую рэформу

4 октября 2017

Яна была адным з патрабаванняў для новага крэдыту ад МВФ. Дакумент яшчэ павінен падпісаць прэзідэнт Пётр Парашэнка. Рэформа не мяркуе павышэння пенсіённага ўзросту. Але са студзеня павышаецца мінімальны для выхаду на пенсію страхавы стаж - з 15 да 25 гадоў і наступнае штогадовае яго павышэнне на год. Законам ліквідуюцца спецпенсіі для дзяржслужбоўцаў, пракурораў, суддзяў і навукоўцаў. Адзінае выключэнне - вайскоўцы. Таксама плануецца скасаваць права на пенсіі за выслугу гадоў для працаўнікоў адукацыі, аховы здароўя і сацабароны. Такім чынам, колькасць пенсіянераў будзе паменшана. Сёння ва Украіне налічваецца каля 12 мільёнаў пенсіянераў.