Вялікабрытанія прапануе ЕС часовы мытны саюз

15 августа 2017

Вялікабрытанія прапануе ЕС часовы мытны саюз на час пераходнага перыяду ўжо пасля Брэксіту. Размова наконт гэтага ідзе ў дакуменце, які афіцыйна апублікуюць сёння. Краіны, што будуць уваходзіць у мытны саюз, плануецца не абкладаць пошлінамі пастаўшчыкоў тавараў і паслуг на тэрыторыі ўсіх дзяржаў. Таксама плануецца ўраўнаваць тарыфы на тавары і паслугі, якія будуць імпартавацца ў саюз альбо экспартавацца за яго межы.