Вялікабрытанія не перагледзіць рашэнне аб няўдзеле ў ваеннай аперацыі ў Іраку

21 августа 2014

Такую заяву зрабіў прэм'ер-міністр Злучанага Каралеўства Дэвід Кэмеран. Словы прагучалі ў момант, калі брытанцы ды і ўвесь свет проста шакіраваныя пакараннем амерыканскага журналіста Джэймса Фоўлі баевікамі-ісламістамі. Напярэдадані СМІ, вывучыўшы відэа з пакараннем амерыканца, прыйшлі да высновы, што кат Фоўлі гаворыць з брытанскім акцэнтам. З-за публікацыі жахлівага відэазапісу прэм'ер Кэмеран перапыніў адпачынак і вярнуўся ў Лондан для абмеркавання таго, што адбываецца ў Іраку. Дарэчы, зараз спецыяльнае падраздзяленне Скотленд-Ярда ўжо вывучае атрыманыя звесткі і дэталёва даследуе змест жахлівага відэа.