Варшава настойвае на неабходнасці стварэння ў Польшчы новай ваеннай базы ЗША

19 сентября 2018

Гэта заявіў прэзідэнт краіны Анджэй Дуда падчас сустрэчы з амерыканскім лідарам Дональдам Трампам у Белым доме. Кіраўнік Польшчы нават прыдумаў для яе назву - "Форт Трамп". Ваенная база, паводле яго слоў, стане гарантыяй бяспекі супраць агрэсіі. Таксама Дуда і Трамп абмеркавалі пытанні гандлю і двухбаковыя адносіны.