У Жэневе пачаўся другі раўнд міжсірыйскіх перамоў

10 февраля 2014

Сустрэча праходзіць пры пасрэдніцтве спецпасланніка ААН Лахдара Брахімі. Ён праводзіць перамовы з кожнай дэлегацыяй асобна. Нагадаем, першая частка мірных перамоў завяршылася ў канцы студзеня. Дасягнуць сур'ёзных дамоўленасцяў уладам і мяцежнікам не ўдалося.


Тым не менш менавіта дзякуючы жэнеўскай сустрэчы было аб'яўлена аб перамір'і ў сірыйскім горадзе Хомс. Да гэтага моманту з населенага пункта эвакуіравана больш за 600 чалавек, некалькім тысячам дастаўлена гуманітарная дапамога.