У Закарпацкай вобласці перавярнуўся аўтобус

12 октября 2017

Аўтобус са зборнай Украіны па самба перавярнуўся ў Закарпацкай вобласці. Спартсмены накіроўваліся на чэмпіянат свету ў Сербіі. У салоне знаходзіліся каля 40 юных спартсменаў і трэнерскі штаб. Пацярпелі 5 чалавек - ім была аказаная дапамога на месцы. Паводле слоў відавочцаў, вадзіцель не зладзіўся з кіраваннем на павароце - аўтобус занесла, і ён перакуліўся на правы бок.