У Японіі пачалося вывяржэнне вулкана Куцінаэрабу

29 мая 2015

У Японіі пачалося вывяржэнне вулкана Куцінаэрабу, што размешчаны на аднайменным востраве на поўдні краіны. Аб'яўлены максімальны ўзровень небяспекі. Усё мясцовае насельніцтва эвакуіраванае. У гэтыя хвіліны вулкан выпускае чорны дым і попел. У першыя хвіліны вышыня слупа дыму дасягала 9 тысяч метраў. Паступае інфармацыя наконт змянення маршрутаў некаторых авіярэйсаў у раёне вывяржэння. Нагадаем, апошні раз вулкан прачынаўся ў 1993 годзе, тады загінулі некалькі чалавек.