У Валгаградзе высвятляюць прычыны абвальвання жылога дома з-за выбуху бытавога газу

17 мая 2017

Усю ноч на месцы надзвычайнага здарэння не спыняліся пошукавыя работы. З-пад завалаў на гэтую гадзіну дасталі целы 4 загінуўшых, яшчэ 11 чалавек пацярпелі. Асобы загінуўшых высветлены: адзін - работнік аварыйнай службы, астатнія - жыхары пацярпелага дома. Яшчэ 40 чалавек былі эвакуіраваныя з аварыйнага будынка. Следчы камітэт Расіі ўзбудзіў крымінальную справу. Па версіі следства, прычына выбуху - несанкцыянаваныя работы на вадаправодзе, падчас якіх быў пашкоджаны газаправод. Сем'ям пацярпелых выплацяць па 50 тысяч рублёў.