У венгенрскім Рэске нелегальныя мігранты адмовіліся падпарадкоўвацца паліцыі

8 сентября 2015

У венгенрскім Рэске нелегальныя мігранты адмовіліся падпарадкоўвацца паліцыі, якая суправаджала іх ад мяжы з Сербіяй у пункт часовага размяшчэння. У выніку сутычкі вартавыя парадку ўжылі перачны газ, але ўцекачам атрымалася прарваць ачапленне. Паведамляецца, што яны адправіліся пешкам у Будапешт.

Між тым, сярод еўрапейскіх краін дагэтуль няма згоды наконт абавязковых квот на мігрантаў. Супраць выступаюць Славакія і Чэхія. Сёння Еўракамісія прапануе свой план размеркавання ўцекачоў у краінах ЕС.