Кіраўнік дзяржавы сустрэўся са старшынёй савета дырэктараў Тытунь-інвест

22 июля 2014
Пытанні развіцця гандлёвай сеткі ў Беларусі абмяркоўваліся сёння падчас рабочай сустрэчы Кіраўніка дзяржавы са старшынёй савета дырэктараў Тытунь-інвест Паўлам Тапузідзісам. Прэзідэнту быў прапанаваны праект, які прадугледжвае будаўніцтва ў Беларусі 130 гандлёвых цэнтраў. Аляксандр Лукашэнка ў цэлым адобрыў прапановы Тытунь-інвест і звярнуў увагу на шэраг канцэптуальных пытанняў, што датычацца развіцця гандлёвых прадпрыемстваў у краіне.

Аляксандр Лукашэнка засяродзіў увагу на тэме арганізацыі гандлю на сяле, а таксама на неабходнасці забяспечыць папулярызацыю айчынных тавараў.