У Венецыі адбылося адно з самых яркіх прадстаўленняў - "Палёт анёла"

1 февраля 2016

У Венецыі адбылося адно з самых яркіх прадстаўленняў знакамітага карнавала - "Палёт анёла". Палюбавацца відовішчам на плошчы Сан-Марка сабраліся дзясяткі тысяч турыстаў. "Палётная" традыцыя склалася яшчэ ў XVI стагоддзі: тады акрабат, апрануты ў касцюм з крыламі, спускаўся на плошчу са 100-метровай званіцы па нацягнутым канаце. Зараз уніз спускаецца самая прыгожая дзяўчына горада - пераможніца Фестывалю Марыі папярэдняга года. Сёлета - гэта 19-гадовая Ірэна Рыцы.