У Венесуэле стартавалі прэзідэнцкія выбары

14 апреля 2013

Усяго па краіне адкрыта амаль 14 тысяч выбарчых участкаў з электроннай сістэмай галасавання, г.з. ніякіх папяровых бюлетэняў. Каб зрабіць свой выбар, неабходна толькі дакрануцца да сэнсарнага экрана, а для гэтага кожны выбаршчык папярэдне здае адбітак пальца. Чэргі да выбарчых участкаў сталі расці яшчэ ноччу. Што тычыцца  карціны з прэтэндэнтамі на галоўную пасаду краіны,  яна ранейшая. Кандыдатаў 7 - фаварытаў 2: гэта Нікалас Мадура, пераемнік Чавеса, часова выконваючы абавязкі прэзідэнта, і апазіцыянер Энрыке Капрылес. Мадура абяцае працягваць справу памерлага лідара краіны Уга Чавеса. Перамогу яму прадракаюць і сацапытанні. Згодна з заканадаўствам Венесуэлы, галасаванне павінна праходзіць з 6 раніцы да 6 вечара па мясцовым часе. Практыка паказвае, што ўчасткі застаюцца адкрытымі і пасля 6, калі застаюцца тыя, хто яшчэ хоча рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права.