У Вялікабрытанію прыйшоў Святы Іуда

28 октября 2013

Магутны шторм, які суправаджаецца моцнымі ліўнямі і парывістым ветрам, бушуе на поўдні Англіі і ва Уэльсе. Паводле звестак метэаролагаў, хуткасць ветру ў некаторых раёнах дасягае 140 км за гадзіну. Моцны ўраган, як чакаецца, закране амаль усю тэрыторыю Злучанага Каралеўства. Згодна з прагнозамі сіноптыкаў, такой стыхіі тут не бачылі больш як 20 гадоў. У сувязі з дрэнным надвор'ем у аэрапортах затрыманыя дзясяткі рэйсаў, многія чыгуначныя кампаніі прыпынілі зносіны. Акрамя таго, закрытыя некаторыя аўтамагістралі і масты.