У Вялікабрытаніі ўсталявалася анамальна цёплае надвор'е

26 февраля 2019

Упершыню ў гісторыі метэаназіранняў слупок тэрмометра падняўся ў лютым вышэй за 20 градусаў. Зелянее трава, распускаюцца кветкі. Жыхары Лондана запаланілі скверы і паркі. Сіноптыкі тлумачаць: над цэнтральнай часткай Еўропы ўсталявалася зона высокага ціску, што дазваляе цёпламу міжземнаморскаму паветру прасоўвацца далёка ў паўночным кірунку.