У Вялікабрытаніі стартуе аперацыя "Аўсянка"

21 октября 2019

Гэта план урэгулявання надзвычайных сітуацый, якія ўзнікнуць у выпадку жорсткага Брэксіту. Прагнозы несуцяшальныя: рост цэн, перабоі з пастаўкамі медыкаментаў і паліва, дэфіцыт некаторых прадуктаў, удар па малым і сярэднім бізнесе і масавыя акцыі пратэсту. Усяму віной асцярогі, што Брусель не адобрыць новую адтэрміноўку Брэксіту, а новыя прапановы прэм'ер-міністра Борыса Джонсана па здзелцы з вялікай верагоднасцю будуць адхіленыя парламентам.