У Вялікабрытаніі стартавала перадвыбарная кампанія

27 марта 2015

Напярэдадні ў Лондане прайшлі першыя тэледэбаты лідараў дзвюх партый - дзеючага прэм'ер-міністра Дэвіда Кэмерана і яго апанента лейбарыста Эда Мілібэнда. З невялікім адрывам перамогу атрымаў Кэмеран. Аднак, паводле апошніх апытанняў грамадскай думкі, кансерватары і лейбарысты ідуць нараўне. І пакуль рана гаварыць, якая з партый атрымае перамогу. 

Адзначым, што парламенцкія выбары ў Вялікабрытаніі запланаваныя на 7 мая.