У Вялікабрытаніі пацверджаны два першыя выпадкі захворванняў на каранавірус

31 января 2020
Аб гэтым паведамляюць прадстаўнікі нацыянальнага Міністэрства аховы здароўя. Заразіліся члены адной сям'і. Брытанскія ўлады пакуль не гавораць ні хто захварэў, ні дзе ім аказваецца медыцынская дапамога. У Кітаі, паводле апошніх даных, колькасць захварэўшых набліжаецца да 10 тысяч. Памерлі 213 чалавек. Вядома, што ў Паднябеснай распрацавалі тэст, здольны выявіць новы каранавірус за 8-15 хвілін.