У Вялікабрытаніі катастрафічна не хапае медыкаў

14 сентября 2021
Вялікабрытанія сутыкнулася з катастрафічным недахопам урачоў: зараз у Англіі, дзе пражывае 80 % насельніцтва Злучанага Каралеўства, на тысячу чалавек- менш як тры ўрачы. Згодна з паведамленнямі прафсаюза Брытанскай асацыяцыі медыкаў, гэтая зіма стане адной з горшых у гісторыі аховы здароўя Англіі. Недахоп персаналу ў ведамстве ацанілі ў 50 тысяч спецыялістаў. І гэта напярэдадні сезона інфекцыйных захворванняў. Любое далейшае скарачэнне колькасці ўрачоў можа стаць для здароўя нацыі катастрофай. У краіне імкліва расце колькасць заражаных каранавіруснай інфекцыяй. Праблему спрабуюць вырашыць шляхам масавай вакцынацыі моладзі. З наступнага тыдня ў каралеўстве пачнуць рабіць прышчэпкі падлеткам з 12 гадоў па прыкладзе Францыі, Італіі і Швейцарыі.