А. Лукашэнка пракаменціраваў здарэнне на мяжы з Марыяй Калеснікавай

8 сентября 2020
Сітуацыя ў краіне пасля выбараў, адносіны з Расіяй і глабальныя палітычныя працэсы.

Гэта толькі частка тэм, якія гучалі сёння ў вялікім інтэрв'ю прэзідэнта Беларусі вядучым расійскім СМІ. У Мінск прыехалі галоўны рэдактар міжнароднага тэлеканала Russia Today Маргарыта Сіманьян, карэспандэнт "Першага канала" Антон Вярніцкі, вядучы праграмы "Весткі" на тэлеканале "Расія 1" Яўген Ражкоў і галоўны рэдактар радыёстанцыі "Гаворыць Масква" Раман Бабаян. Пытанні гучалі самыя розныя і, вядома, многія датычыліся палітыкі і развіцця Беларусі на новым вітку сучаснай гісторыі. Адно з іх закранула апошнія падзеі. Размова аб уцёках яшчэ некалькіх членаў так званага штаба апазіцыі. 

У інтэрв'ю расійскім СМІ ўзнята  шырокае кола пытанняў 


Як правіла, на такіх інтэрв'ю госці робяць ухіл у бок беларуска-расійскага парадку дня. Гэтым разам таксама гаварылі аб перспектывах развіцця адносін дзвюх краін. Беларусь застаецца адданая інтэграцыі на раўнапраўнай аснове. Аднак сёння нямала пытанняў калег датычыліся менавіта нашага ўнутранага парадку дня - ад абнаўлення Канстытуцыі да магчымасці правядзення датэрміновых выбараў. Прэзідэнт  не першы раз звярнуў увагу на беспрэцэдэнтны націск на Беларусь у электаральны і паслявыбарны перыяд і ўмяшанне звонку ў справы нашай краіны. У ход ідзе ўсё, у тым ліку інфармацыйная зброя.

Падзеі ў Беларусі, спробы ўмяшання звонку, адносіны з Расіяй


Прэзідэнт размаўляў з журналістамі больш за дзве гадзіны. Вострыя тэмы бокам не абыходзілі. І размаўлялі не толькі ў афіцыйным фармаце, але і за кадрам. У канцы  сфатаграфаваліся на памяць і абмяняліся ўражаннямі ад сустрэчы. 

Размова атрымалася інфармацыйнай і шчырай. Усе дэталі  ў нашым вячэрнім эфіры.


Тэгі:

#Выборы 2020