Велікодныя набажэнствы прайшлі ва ўсiм свеце

16 апреля 2017

У Ватыкане галоўныя набажэнствы прайшлі ў саборы Святога Пятра. Папа Рымскі Францыск у велікоднай пропаведзі заклікаў каталікоў быць добрымі да бяздольных, мігрантаў і іншых неабароненых або слабых людзей.

У Маскве галоўнае велікоднае набажэнства адбылося ў храме Хрыста Збавіцеля. Яго правёў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. На службе прысутнічалі вышэйшыя службовыя асобы ўрада.

Пад узмоцненай аховай велікодныя цырымоніі прайшлі і ў Егіпце. Нагадаем, усяго некалькі дзён таму два копцкія храмы былі атакаваныя смяротнікамі. Патрыярх Копцкай царквы Тавадрас Другі праводзіў цырымонію і маліўся за мір. Велікодныя службы прайшлі таксама на Кіпры, у Турцыі, Індыі, Ліване, Грузіі і іншых краінах.