Ва Украіне зноў успышка адру

1 июня 2018

За апошні тыдзень зафіксавана звыш 1300 новых выпадкаў захворвання. У асноўным гэта дзеці. Толькі з пачатку года адзёр выявілі больш як у 18 000 украінцаў. Ад ускладненняў загінулі 9 чалавек, у тым ліку шасцёра непаўналетніх. Найбольшая колькасць хворых у Львоўскай, Закарпацкай і Адэскай абласцях, а таксама ў Кіеве. Міністэрства здароўя Украіны настойвае на неабходнасці вакцынацыі тым, хто не атрымаў яе своечасова.