Ва Украіне працягваюць ацэньваць эканамічную сітуацыю пасля падзей 2014 года

18 мая 2016

Свае здагадкі выказаў прэзідэнт аналітычнага цэнтра гэтай краіны. На яго думку, Украіне спатрэбіцца цэлых 180 гадоў, каб вярнуць эканамічныя паказчыкі 2013 года. Эксперт правёў разлікі і высветліў, што за першы квартал гэтага года ВУП краіны вырас на 0,1%, але, параўноўваючы з паказчыкамі гэтага ж перыяду 2013-га, лічба знізілася на 18%. Эканаміст адзначае, што крызіс моцна стукнуў па эканоміцы Украіны.