Ва Украіне працягваюць абмяркоўваць блакіраванне расійскіх інтэрнэт-рэсурсаў

17 мая 2017

Ва Украіне працягваюць абмяркоўваць блакіраванне расійскіх інтэрнэт-рэсурсаў, у тым ліку сацыяльных сетак "Вконтакте" і "Одноклассники", а таксама сэрвіса Mail.ru. Як заявіў сёння старшыня праўлення інтэрнэт-асацыяцыі Украіны Аляксандр Федзіенка, для поўнага абмежавання доступу да сайтаў, якія трапілі пад санкцыі, неабходныя два гады і мільярд долараў. Пры гэтым дасведчаныя карыстальнікі ўсё роўна змогуць абысці абмежаванні. Нагадаю, прэзідэнцкі ўказ, які забараняе доступ да шэрагу расійскіх рэсурсаў, быў апублікаваны напярэдадні і ўступіў у сілу сёння.