Ва Украіне ў Луцку ад марозу загінулі тры чалавекі

1 марта 2018

Холадна ў гэтыя дні і ва Украіне. Напрыклад, у Луцку ад марозу загінулі тры чалавекі. Усе яны былі бяздомнымі. Сіноптыкі ж папярэджваюць аб пагаршэнні ўмоў надвор’я. У паўднёвых, усходніх і большасці цэнтральных абласцей краіны чакаюцца парывы ветру да 27-мі метраў за секунду. У Херсонскай, Запарожскай і Днепрапятроўскай абласцях прагназуюць моцны, месцамі вельмі моцны снег, а таксама завеі і снежныя намеці. На дарогах галалёдзіца.