Ва Удмуртыі працягваюць тушыць былы ваенны палігон

17 мая 2018

Авіяцыя МНС Расіі ўжо скінула на месца надзвычайнага здарэння 53 тоны вады. Плошча ўзгарання за некалькі гадзін вырасла амаль у пяць разоў - да 270 гектараў. Уведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі. Тэрыторыя ачэплена, але сітуацыя пад кантролем. З небяспечнай зоны эвакуіраваны паўтары тысячы чалавек. Больш чым тры дзясяткі знаходзяцца ў пунктах часовага размяшчэння, астатнія - у сваякоў.