У Турцыі затрымалі трох брытанскіх падлеткаў

16 марта 2015

Трое брытанскіх падлеткаў, якія ехалі ваяваць за "Ісламскую дзяржаву", затрыманыя ў Турцыі. Іх узрост - ад 17 да 19 гадоў. Падлеткаў ужо экстрадзіравалі на радзіму, і зараз імі займаецца Скотланд-Ярд.

Нагадаем, яшчэ ў канцы мінулага года прадстаўнікі ААН паведамілі, што баевікі ў Сірыі актыўна вярбуюць дзяцей і падлеткаў. Толькі летась у лагерах тэрарыстаў прайшлі падрыхтоўку каля 350-ці дзяцей, самаму малодшаму з якіх было пяць гадоў.