У Турцыі працягваецца выратавальная аперацыя

15 мая 2014
Трагедыя на шахце ў правінцыі Маніса стала самай буйной у гісторыі вуглездабыўнай прамысловасці Турцыі. На дадзены момант афіцыйна пацверджана гібель 282 чалавек. Каля сотні гарнякоў дастаўлены ў бальніцы. Лёс яшчэ амаль ста чалавек застаецца невядомым. Выратавальная аперацыя працягваецца. Нагадаем, катастрофа адбылася ў аўторак вечарам. У момант надзвычайнага здарэння ў шахце знаходзілася 787 чалавек. Паводле папярэдніх звестак, прычынай абрушэння стала кароткае замыканне, якое прывяло да пажару і выбуху. З-за яго ў шахце адключылася электрычнасць, спыніліся ліфты і перастала працаваць вентыляцыя. Большасць шахцёраў памерлі ад атручэння ўгарным газам. У краіне аб'яўлена трохдзённая жалоба.