У Тунісе папярэджаны буйны тэракт

17 ноября 2015

Улады краіны арыштавалі 17 членаў ісламісцкай ячэйкі, якія планавалі серыю атак на турыстычны сектар і прадстаўнікоў сілавых структур. Паводле звестак праваахоўнікаў, тэрарысты прайшлі навучанне ў Лівіі і Сірыі і чакалі загаду, каб пачаць напады. У баевікоў былі канфіскаваныя аўтаматы Калашнікава, узрыўчатка і пояс смяротніка. Экстрэмісты павінны былі атакаваць аб'екты ў Сусе.

У канцы чэрвеня на гэты горад ужо быў учынены тэрарыстычны напад. Два чалавекі ўварваліся ў адзін з гатэляў і адкрылі агонь. Загінулі 38 іншаземцаў.