У Тайландзе сёння жалобныя мерапрыемствы з нагоды смерці караля

14 октября 2016

Пхуміпон Адульядэт памёр учора ва ўзросце 88 гадоў. Манарх доўгі час хварэў і знаходзіўся ў клініцы пад назіраннем урачоў. Пхуміпон Адульядэт кіраваў даўжэй за ўсіх цяперашніх манархаў. На прастоле ён правёў больш за 70 гадоў. Чыноўнікі і простыя жыхары каралеўства ў жалобе. Для дзяржслужбоўцаў жалоба падоўжыцца цэлы год, увесь гэты час ім прыйдзецца насіць чорнае адзенне. Для астатніх тэрмін абмяжуецца адным месяцам. Тайланд да сярэдзіны лістапада адмяніў усе святочныя мерапрыемствы.