У Страсбургу дэпутаты Еўрапарламента падпісалі бязвізавы рэжым для Украіны

17 мая 2017

Пасля шматлікіх гадоў перамоў усе юрыдычныя фармальнасці ўладжаныя. Пагадненне ўступіць у сілу ў ноч на 11 чэрвеня. Украінцы змогуць знаходзіцца на тэрыторыі Шэнгенскай зоны да 90 дзён на паўгоддзе. Падкрэсліваецца, што калі да Кіева з'явяцца "сур'ёзныя пытанні", звязаныя з міграцыяй і бяспекай, то бязвізавы рэжым могуць адмяніць.