Больш за 7 тысяч дрэў высадзілі сёлета ў сталіцы ў рамках праекта "Зялёны двор разам"

12 ноября 2021

Больш за 7 тысяч дрэў і амаль 5 тысяч кустоў высадзілі сёлета ў сталіцы ў рамках праекта "Зялёны двор разам". Каб зрабіць свой горад больш прыгожым і ўтульным, мінчане выходзілі сем'ямі і з сябрамі, працавалі разам з суседзямі. Усяго да праекта далучыліся больш за 2 тысячы добраахвотнікаў.  Зялёны марафон працягваецца і зараз: папоўніць гарадскую флору новымі раслінамі можна да замаразкаў. Прымаюць заяўкі і на вясновы сезон.