У сталіцы Ірака ўзмоцнены меры бяспекі

7 марта 2014
Серыя выбухаў у Багдадзе напярэдадні забрала жыцці больш як 40 чалавек. Дзясяткі паранены. Стан шматлікіх пацярпелых урачы апісваюць як крытычны. Радыкальныя групоўкі пакуль не ўзялі на сябе адказнасць за серыю атак. Прычынай узрываў мог стаць рэлігійны канфлікт. Сутыкненні паміж сунітамі і шыітамі сёлета значна пачасціліся. У 2006-2007 гадах рэлігійная варожасць у Іраку прывяла да гібелі дзясяткаў тысяч грамадзян краіны.