Беларусь гатовая да актыўнага ўсебаковага супрацоўніцтва з М'янмай

4 ноября 2014

Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з Вярхоўным галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі гэтай краіны Мін Аунг Хлаінгам. Зараз дзяржавы працуюць над развіццём двухбаковай дагаворна-прававой базы. Падпісаны міжурадавыя і міжведамасныя пагадненні аб ваенна-тэхнічным і гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Зараз на разглядзе абодвух бакоў знаходзяцца яшчэ 11 міжнародна-прававых актаў.


У сваю чаргу Мін Аунг Хлаінг падзякаваў беларускаму боку за добрую арганізацыю візіту, а таксама адзначыў вялікую зацікаўленасць яго краіны ў тым, каб прэзідэнт М'янмы ў хуткай будучыні наведаў Беларусь з візітам.