У ЗША расследуюць першы выпадак смяротнага ДТЗ з удзелам аўтамабіля Tesla

1 июля 2016

У ЗША расследуюць першы выпадак смяротнага ДТЗ з удзелам аўтамабіля Tesla, які ехаў на аўтапілоце. Справай занялося Нацыянальнае ўпраўленне бяспекай руху на трасах. Аварыя здарылася ў Фларыдзе. Седан на вялікай хуткасці патрапіў пад прычэп трактара. Вадзіцель загінуў на месцы. Калі эксперты ўстановяць, што прычынай аварыі стаў канструктыўны дэфект, адклічуць каля 25 000 аўтамабіляў. У самой кампаніі Tesla Motors адзначылі, што гэта першы падобны выпадак і, паводле агульнай статыстыкі ДТЗ, іх аўтамабілі ўсё роўна застаюцца аднымі з самых бяспечных у свеце.