У ЗША працягваецца датэрміновае галасаванне

5 ноября 2016

Да выбараў прэзідэнта засталося ўсяго тры дні. Свае галасы, паводле папярэдніх звестак, ужо аддалі каля 38 мільёнаў чалавек, сярод іх і дзяржсакратар Джон Керы.

Згодна з прагнозамі, да дня выбараў на ўчастках альбо па пошце прагаласуе каля 40% электарату. Ужо ёсць звесткі экзітполаў - яны праводзяцца ў 34-х штатах. Хілары Клінтан апярэджвае Дональда Трампа на 10%. Зрэшты, сітуацыя яшчэ можа змяніцца - датэрміновае галасаванне стартавала ў ЗША некалькі тыдняў таму, да публікацыі новых звестак, якія кампраметуюць кандыдата ад дэмакратаў. Размова пра так званы "паштовы скандал" і ўвагу, якую ФБР апошнімі днямі надае дабрачыннаму фонду Клінтанаў. Гэтая арганізацыя, лічаць следчыя, атрымлівала грошы ад замежных урадаў і можа быць замяшаная ў карупцыйных схемах. Згодна з апошнімі апытаннямі, скандалы моцна ўдарылі па рэйтынгу экс-кіраўніка дзярждэпа. Перавагі выбаршчыкаў, якія яшчэ не галасавалі, падзяліліся прыкладна пароўну.