У ЗША прыйшла ранняя зіма

3 ноября 2014

Сёння ў штатах Паўднёвая і Паўночная Караліна выпаў снег. Паводле звестак сіноптыкаў, на зямлі зараз каля 15 сантыметраў ападкаў. У гарах вышыня снежнага покрыва дасягае 35 сантыметраў. Перакрыты шэраг аўтатрас. Тэмпература паветра апусцілася ніжэй за нуль. Праз моцны вецер і мокры снег у гарадах пачаліся перабоі з электрычнасцю. Улады папярэджваюць насельніцтва пра моцныя завеі ў найбліжэйшыя дні.