У ЗША падчас узлёту загарэўся пасажырскі самалёт

3 октября 2021
Надзвычайнае здарэнне ў аэрапорце Атлантык-Сіці. Падчас узлёту загарэўся пасажырскі самалёт. У правы рухавік лайнера ўляцела птушка. Гэта і стала прычынай узгарання. На шчасце, інцыдэнт адбыўся яшчэ на зямлі. Прыбыўшыя ратавальнікі паспяхова эвакуіравалі ўсіх пасажыраў і членаў экіпажа. Паведамляецца аб двух пацярпелых. На час пажару аэрапорт прыпыніў працу. Зараз ён адкрыты. Рэйс прыйшлося адмяніць.