У ЗША паліцэйскі застрэліў чарнаскурага падлетка

5 августа 2013
Праўда, гэтым разам узброенага. Інцыдэнт адбыўся на вуліцах нью-ёркскага раёна Бронкс. 14-гадовы Шалівер Даўз з пісталетам у руках гнаўся за мужчынам, але, калі яго заўважылі паліцэйскія, ён нацэліўся на іх. У выніку хлопец атрымаў кулю ў сківіцу і загінуў. Раней падлетак ужо прыцягваўся да адказнасці за розныя злачынствы. Нагадаем, літаральна тыдзень таму ў ЗША прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць апраўдальнага рашэння суда па справе другога паліцэйскага. Той застрэліў няўзброенага падлетка. І ў выніку чарнаскурае насельніцтва ЗША палічыла вердыкт расісцкім.