У ЗША дэфіцыт прадуктаў - у магазінах пустыя паліцы

16 октября 2021
На фоне харчовага крызісу амерыканцы запусцілі ў сацсетках чэлендж з заклікам да ўлады звярнуць увагу на праблему. Хэштэг #EmptyShelvesJoe (пустыя паліцы, Джо) збірае ў інтэрнэце тысячы публікацый. Мясцовыя жыхары лічаць, што дэфіцыт прадуктаў пагражае эканоміцы краіны і можа сарваць калядныя святы. Абвінавачваюць у сітуацыі прэзідэнта Штатаў Джо Байдэна.

Лакдаўны з-за ўспышак каранавіруса, лагістычныя праблемы і павелічэнне выдаткаў - асноўныя прычыны недахопу харчавання ў магазінах.