У Сірыі за суткі зафіксавана 15 парушэнняў рэжыму спынення баявых дзеянняў

1 марта 2016

Гэта паведамляецца ў інфармацыйным бюлетэні расійскага цэнтра па прымірэнні варагуючых бакоў у Сірыі. Тым не менш, адзначаецца, што заявы аб адмове ад узброенай барацьбы за суткі падпісалі 842 члены груповак "Джэйш аль-Іслам", "Сірыйская свабодная армія" і "Брыгада эль-Ярмук". Пагадненне аб спыненні агню падпісалі з уладамі і больш як 1200 жыхароў правінцыі Дара, якія раней супрацьстаялі ўрадавым войскам.

Група расійскіх і замежных журналістаў трапіла пад артабстрэл у правінцыі Латакія на поўначы Сірыі падчас прэс-тура ў населеныя пункты, якія ўжо падпісалі пагадненне аб перамір'і.

Паводле звестак Мінабароны Расіі, агонь вёўся з боку Турцыі. Пацярпелі, паводле папярэдніх дадзеных, грамадзяне Кітая, Канады і Балгарыі, - паведамляе ТАСС.

Рэжым спынення агню ў Сірыі, аб якім дамовіліся Расія і ЗША, пачаў дзейнічаць з суботы 27 лютага. Паводле яго, ваенныя дзеянні, уключаючы авіяўдары сірыйскіх ВПС, ПКС Расіі і ўзначаленай ЗША кааліцыі, працягнуцца толькі ў дачыненні "Ісламскай дзяржавы", "Джэбхат ан-Нусра" і іншых груповак, прызнаных тэрарыстычнымі Саветам Бяспекі ААН.