У Сірыі лічаць галасы на прэзідэнцкіх выбарах

4 июня 2014
Разам з дзеючым лідарам Башарам Асадам на вышэйшую дзяржаўную пасаду балаціраваліся два кандыдаты. Гэта дэпутат парламента з Алепа Махер Абдэль Хафіз Хаджар, а таксама эканаміст Хасан Абдэль Іляхі ан-Нуры.


Як паказвае сірыйская практыка, лічыць галасы будуць доўга, бо робяць гэта ўручную. Так што афіцыйныя звесткі з'явяцца не раней чым праз тыдзень. Ужо зразумела, што выбары адбыліся. З-за высокай яўкі працу выбарчых участкаў падоўжылі на 5 гадзін.


Правядзенню выбараў не перашкодзілі нават мінамётныя атакі баевікоў у Дамаску. Грымелі выбухі і ў прыгарадзе. Адзін чалавек загінуў, сямёра атрымалі раненні. Яўка на выбарах, тым не менш, была рэкорднай.