У Сірыі загінуў трохгадовы сын джыхадыстаў са Швецыі

5 июля 2016
Бацькі хлопчыка перабраліся на Блізкі Усход, каб далучыцца да групоўкі "Ісламская дзяржава". Раней яны неаднаразова публікавалі ў сацсетках фатаграфіі дзіцяці на фоне зброі. Як паведамляюць шведскія СМІ, хлопчык загінуў, калі гуляў з баявой гранатай і выпадкова вышмаргнуў загваздку. Пасля трагедыі бацькі хлопчыка вярнуліся на радзіму. Шведскія ўлады паведамленні СМІ пакуль не каменціруюць. Паводле афіцыйных звестак, да "Ісламскай дзяржавы" далучыліся каля 180-ці выхадцаў са Скандынаўскага Каралеўства. Сярод іх 60 непаўналетніх.