У Сінгапуры запусцілі тэставыя беспілотныя таксі

25 августа 2016

Сінгапур - першая краіна ў свеце, дзе запусцілі тэставыя беспілотныя таксі. Перамяшчаюцца яны на электрарухавіку з хуткасцю не больш за 20 кіламетраў за гадзіну. З-за шчыльнага трафіка - больш і не трэба. Побач з пасажырам на месцы вадзіцеля сядзіць інструктар. У агляднай будучыні гэты эксперымент можа прывесці да поўнай мадэрнізацыі транспарту ў Сінгапуры. Зараз па яго дарогах ездзяць усяго 6 электрамабіляў, да канца года іх колькасць падвоіцца. Паездку можна будзе аплаціць праз мабільныя дадаткі. А пакуль беспілотныя таксі возяць усіх ахвотнікаў бясплатна.